Грамадства44

Анархіст Касінераў прайграў суд АНТ і начальніку мінскай міліцыі

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска прайшоў разгляд справы Вячаслава Касінерава, які звярнуўся з пазовам аб абароне годнасці і кампенсацыі маральнай шкоды.

Адказчыкамі былі «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» і вядучая яго тэлепраграммы «Нашыя навіны» Кацярына Тышкевіч, Міністэрства ўнутранных спраў і начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў.

Нагодай стаў відэасюжэт «Хуліган-анархіст, які апаганіў скульптуру гарадавога ў Мінску, застанецца ў СІЗА да рашэння суда», у якім, як лічыць Вячаслаў Касінераў, вядзецца гаворка пра яго. Бо менавіта ён накінуў на шыю паліцэйскаму-гарадавому пятлю, знаходзіўся ў СІЗА падчас выхаду праграмы і быў прызнаны палітычным зняволеным шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый.

У тэлесюжэце сітуацыю каментаваў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў, які між іншым адзначыў:

«Гэта просты хуліган, на якім кляйма няма дзе ставіць, па вялікім рахунку».

Вячаслаў Касінераў лічыць, што сказанае Барсуковым не адпавядае рэчаіснасці, бо ў момант выхаду тэлеперадачы ён толькі аднойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Вячаслаў Касінераў прасіў суд прызнаць звесткі, што былі распаўсюджаныя ў тэлесюжэце, не адпаведнымі рэчаіснасці, абавязаць адказчыкаў зрабіць абвяржэнне і спагнаць з іх 3 000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Адказчыкі аспрэчвалі заяву: у сюжэце АНТ не было асабістай інфармацыі (імя, звесткі пра бацькоў, грамадзянства, адрас), згодна з якімі можна было б ідэнтыфікаваць таго, пра каго ішла гаворка.

У выніку суд адмовіў Касінераву ў задавальненні яго іску.

Нагадаем, Вячаславу Касінераву было выстаўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за праведзены ім 12 сакавіка 2017 г. каля будынку МУС перформанс, падчас якога ён накінуў пятлю на ўсталяваную там статую паліцэйскага-гарадавога, выказаўшы такім чынам свой пратэст супраць міліцэйскага самавольства і пераследу актывістаў анархісцкага руху за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Суд Маскоўскага раёна пакараў актывіста штрафам у пяць базавых велічынь. 

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць