Як паведаміла іспанская паліцыя, у ходзе спецаперацыі ў Камбрыльсе былі застрэленыя чацвёра падазраваных і прадухілены другі тэракт, які павінен быў следам за нападам ў Барселоне. Яшчэ адзін нападнік быў паранены. Паведамляецца, што пазней ён памёр.

Па дадзеных іспанскіх медыкаў, нападнікі паранілі семярых чалавек, у тым ліку паліцэйскага.

Камбрыльс — невялікі прыморскі гарадок на паўднёвы захад ад Барселоны.

Агульная колькасць удзельнікаў нападу дагэтуль невядома.

Як паведамляюць іспанскія СМІ, удзельнікі нападу у Камбрыльсе ўначы ў пятніцу збілі мінівэнам некалькі чалавек, прычыніўшы ім траўмы, спрабуючы паўтарыць напад у Барселоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?