Форвард маскоўскага «Дынама» Мікіта Камароў адмовіўся выступаць за хакейную зборную Беларусі і не будзе лічыцца легіянерам у КХЛ.
Пра гэта расказаў галоўны трэнер маскоўскага «Дынама» Уладзімір Вараб'ёў.
Камароў у сярэдзіне ліпеня падпісаў з маскоўскім клубам праглядавы кантракт. Да гэтага 29-гадовы гулец выступаў за мінскае «Дынама».
«З Камаровым падпісалі паўнавартасны кантракт. Ён адмовіўся выступаць за зборную Беларусі, таму не будзе лічыцца легіянерам», - сказаў Вараб'ёў.
Камароў правёў за зборную Беларусі 26 матчаў, у якіх ён аддаў тры галявыя перадачы. Форвард прыняў удзел у чэмпіянаце свету 2016 года ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, дзе правёў пяць матчаў.
Раней ён выступаў за мінскае «Дынама».
Падобная сітуацыя ўзнікала з Андрэем Стасем пасля яго пераходу ў «Авангард». Па словах генменеджара клуба Уладзіміра Шалаева, Стась ўсё ж такі не можа гуляць за Расію, але ў клубе ён не легіянер. Функцыянер спасылаецца на пункт рэгламенту КХЛ.