Галоўным падазраваным у наездзе на людзей на пешаходнай вуліцы ў цэнтры Барселоны з'яўляецца 17-гадовы Муса Укабір. Пра гэта паведамляе газета El Mundo ў пятніцу, 18 жніўня.

Як піша выданне, паліцыя сфакусаваная на пошуку маладога чалавека, якога лічаць непасрэдным выканаўцам тэракту. Адзначаецца, што пасля нападу яму ўдалося схавацца, пры гэтым свой твар ён прыкрываў кепкай. Па дадзеных праваахоўных органаў, падазраваны можа быць узброены.

Муса — брат затрыманага пасля тэракту жыхара Каталоніі Дрыса Укабіра. Па асноўнай версіі, малады чалавек скраў у старэйшага сваяка пашпарт, пасля чаго арандаваў на яго імя два фургоны ў муніцыпалітэце Санта-Перпетуа-дэ-Магода. Адзін з іх быў выкарыстаны непасрэдна для здзяйснення тэракту, другі знайшлі пасля нападу ў горадзе Вік пад Барселонай. Як мяркуецца, на ім зламыснік збіраўся збегчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?