Паводле інфармацыі медыкаў, памерла жанчына, пацярпелая ў выніку нападу ў Камбрыльсе - прыморскім мястэчку на паўднёвы захад ад Барселоны, паведамляе Бі-бі-сі.

У чацвер па меншай меры 13 чалавек загінулі і каля 130 атрымалі траўмы пад коламі фургона, які праехаў больш за 500 метраў па пешаходным бульвары Рамбла ў турыстычным цэнтры Барселоны.

Пазней увечары ў чацвер у Камбрыльсе ледзь не паўтарылася тое, што здарылася ў Барселоне: нападнікі пратаранілі людзей, але былі спыненыя паліцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0