Кіраўнік Беларусі выказаў спачуванні каралю Іспаніі Філіпу VI, родным загінулых і пацярпелых у выніку тэрактаў у Барселоне і Камбрыльсе. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускі народ смуткуе разам з усімі іспанцамі. «На жаль, дзеля дасягнення сваіх мэтаў, чужых сучаснаму грамадству, фанатычна настроеныя асобы выкарыстоўваюць жорсткія, бесчалавечныя і адначасова баязлівыя спосабы, скіраваныя супраць мірных нявінных грамадзян. Іх дзеянні не маюць апраўдання, а самі яны заслугоўваюць справядлівага і суровага пакарання», - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што іспанскі народ мужна перанясе гэтыя выпрабаванні і здолее зберагчы здабытыя дэмакратычныя каштоўнасці і адзінства нацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0