Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы 11—17 жніўня абследавалі 404 зоны адпачынку. Грунтуючыся на ўзятых пробах вады і нормах бяспекі і санітарных умовах, было абмежавана купанне на 12 зонах рэкрэацыі, якія не адпавядаюць эпідэміялагічным крытэрыям бяспекі або знаходзяцца ў нездавальняючым санітарна-тэхнічным стане. Цалкам забаронена купанне на 1 зоне рэкрэацыі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Абмежаванае купанне дзяцей
Брэсцкая вобласць:
пляж возера Хмелева, Жабінкаўскі раён;
пляж санаторыя «Надзея» р.Мухавец, Жабінкаўскі раён;
Гомельская вобласць:
пляж «Навабеліцкі» г. Гомеля;
Мінская вобласць:
пляжная зона вадаёма аг. Гоцк Салігорскі раён;
пляж на сажалцы ў в. Асіповічы Вілейскі раён;
г. Мінск:
пляжы №№ 1, 6 вадасховішча «Заслаўскае».
Абмежавана купанне дзяцей і дарослых
Магілёўская вобласць:
зона рэкрэацыі р. Дняпро ў г. Магілёве;
зона рэкрэацыі гарадскога пляжу р. Дняпро ў г. Шклове;
зона рэкрэацыі на Грэбенеўскім возеры г. Магілёва;
пляж на р. Дняпро в. Палыкавічы Магілёўскага раёна;
пляж на Вільчыцкім вадасховішчы в. Вільчыцы Магілёўскага раёна;
г.Мінск:
пляж № 9 вадасховішча «Заслаўскае».
Забароненае купанне
Мінская вобласць:
вадасховішча «Рудня» ТДА «Універсалсервіс» Слуцкага раёна.