Экс-міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч і кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук выступілі з супольнай заявай.

Яны называюць абвешчаную кампанію «выбарчым фарсам» і адмаўляюцца ад удзелу. Палітыкі заяўляюць, што ў Беларусі выбарчая сыстэма ператвораная ў «інструмэнт утрыманьня ўлады ў руках А.Лукашэнкі», што не выконваюцца мінімальныя канстытуцыйныя ўмовы для палітычнай дзейнасьці і свабоды слова. Яны робяць выснову, што няма роўных умоваў для ўдзелу ў выбарах, а шлях да «фабрыкацыі вынікаў галасаваньня на карысьць А.Лукашэнкі» адкрыты. Удзел А.Лукашэнкі ў трэці раз у выбарах яны называюць «узурпацыяй улады» і адмаўляюцца сваім удзелам легітымізаваць гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?