Выяўленьне выбуховага рэчыва дазволіла паліцыі выказаць здагадку, што тэрарыстычная групоўка мела намер не абмяжоўвацца нападам ў Барсэлёне.

Сьледчыя, якія прачэсвалі руіны дома, што выбухнуў у мінулую сераду ў Альканары (правінцыя Тарагона), выявілі ў меркаваным прыстанішчы барсэлёнскіх тэрарыстаў сьляды трыпэраксіду ацэтону, вядомага як выбухоўка «маці сатаны», паведамляе El Pais.

Калі першапачаткова пажарныя заявілі, што выбух меркавана адбыўся ў выніку ўцечкі газу з газавых балёнаў, то цяпер экспэрты сьцьвярджаюць, што там жа былі выяўленыя сьляды пэраксіду ацэтону. Гэта рэчыва выкарыстоўвалася баевікамі «Ісламскай дзяржавы» ў якасьці асновы для выбуховых рэчываў пры нападах у Брусэлі і Парыжы.

«Маці сатаны» мае вялікую выбуховую сілу, часьцяком не вызначаецца пасьля дэтанацыі і лёгка запальваецца. 

Выяўленьне падобнага рэчыва дазволіла паліцыі выказаць здагадку, што тэрарыстычная групоўка мела намер не абмяжоўвацца нападам ў Барсэлёне, а зьдзейсьніць і іншыя, больш буйныя тэракты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0