Паліцыя Фінляндыі арыштавала пяць чалавек у сувязі з расследаваннем нападу невядомага з нажом на мінакоў у горадзе Турку, перадае агенцтва Франс Прэс.

Невядомы ў пятніцу напаў з нажом на мінакоў у Турку. Паліцыя паведаміла пра двух загінулых і восем пацярпелых, а таксама аб затрыманні падазраванага, які быў паранены ў нагу.

Паводле дадзеных агенцтва, паліцыя правяла затрыманні ў кватэры ў Турку ноччу.

«Праводзіўся рэйд, і ў нас цяпер шасцёра падазраваных пад арыштам, галоўны падазраваны і пяцёра іншых», - заявіў старшы інспектар Нацыянальнага бюро расследаванняў Маркус Лейн. Ён дадаў, што паліцыя расследуе дачыненне гэтых людзей да нападу. Паводле яго слоў, яны мелі сувязь з першым затрыманым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0