У Старадарожскім раёне лоб у лоб сутыкнуліся мікрааўтобус і фура, у выніку загінулі 2 чалавекі. Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці Яўгенія Куневіч.

Трагедыя адбылася 19 жніўня прыблізна а 4-й раніцы на дарозе Р43 каля вёскі Салон (Старадарожскі раён). Кіроўца на аўтамабілі Mercedes-Benz 308 урэзаўся ў DAF.

У выніку аварыі на месцы ДТЗ двое маладых людзей, 1999 і 1996 гадоў нараджэння, загінулі, а трэці пацярпелы шпіталізаваны ў Слуцкую ЦРБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0