Прэм’ер‑міністар Тайланду абвясьціў ва аўторак у Бангкоку надзвычайнае становішча.

Гэта выклікана антыўрадавымі акцыямі, якія доўжацца больш тыдня і перарасьлі ў пэрманэнтныя сутычкі з праявамі гвалту.

Урад Самака Сундаравэя увёў забарону на сходы. Уведзеныя таксама абмежаваньні на дзейнасьць тых СМІ, якія «падрываюць грамадзкую бясьпеку».

Арміі дадзеныя паўнамоцтвы паліцыі, каб спыніць беспарадкі ў горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?