Дзве жанчыны загінулі, яшчэ двое пацярпелі ў Пецярбургу (Расія) пасля таго, як у іх урэзаўся кіроўца «Фальксвагена», паведамляецца на сайце ГУ МУС РФ па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці.
Інцыдэнт адбыўся 19 жніўня на Прамысловай вуліцы Пецярбурга.
«Кіроўца аўтамабіля Volkswagen Polo па нявысветленай прычыне не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на пешаходаў. У выніку дарожнай аварыі загінула жанчына і яшчэ трое грамадзян шпіталізаваныя ў цяжкім стане. Кіроўца затрыманы», — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведаміў пазней «Пяты канал», кіроўца, паводле відавочцаў, спрабаваў сысці ад пераследу ДАІ і не справіўся з кіраваннем.
Яшчэ адна пацярпелая жанчына, па словах журналістаў, памерла ад атрыманых траўмаў у шпіталі.