Ілжэмінёру Мядзельскай раённай бальніцы пагражае да 5 пазбаўлення волі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Марчанка.

Званок у «хуткую» паступіў 18 жніўня каля 22 гадзін. Мужчынскі голас вымавіў нешта невыразнае, а затым выразна сказаў: «У вас у прыёмным пакоі бомба». Аператар неадкладна перадала інфармацыю ў мясцовы РАУС.

«На месца здарэння прыбылі бліжэйшыя міліцэйскія нарады, якія да прыезду спецслужбаў агледзелі корпусы бальніцы, ачапілі тэрыторыю і выставілі пасты. Потым абследаванне бальніцы працягнула сапёрна-піратэхнічная група», — распавёў выканаўца абавязкаў начальніка Мядзельскага РАУС Уладзімір Ермаловіч.

Пацыентаў і медперсанал эвакуіравалі. У бяспечнае месца было пераведзена 96 чалавек, у тым ліку 14 цяжкахворых. Таксама спецыялісты вынеслі з клінікі ўсе прадметы, якія маглі дэтанаваць і адключылі радыёсувязь.

«Усе мерапрыемствы скончыліся 19 жніўня прыблізна ў гадзіну ночы. Паведамленне было непраўдзівым, ніякіх выбуханебяспечных прылад і прадметаў выяўлена не было. Шпіталь запрацаваў у штатным рэжыме.

Было высветлена, што званок паступіў ад 33-гадовага жыхара вёскі Пруднікі Мядзельскага раёна. Хутка выйсці на зламысніка дапамог памочнік аператыўнага дзяжурнага РАУС Сяргей Ермаковіч, які, праслухаўшы тэлефонны запіс, пазнаў яго па голасе», — адзначыў Уладзімір Ермаловіч.

Падазраванага затрымалі па месцы жыхарства ў стане алкагольнага ап'янення. Аказалася, мужчына напярэдадні здарэння двойчы выклікаў «хуткую», аднак кожны раз паведамляў няслушныя адрасы і асабістыя звесткі.

«Мінёр» стаіць на ўліку ў нарколага і псіхіятра. За апошнія 5 гадоў ён тройчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за лжывы выклік міліцыі і аднойчы — за дробнае хуліганства.

Зламыснік змешчаны ў ІЧУ, распачатая крымінальная справа. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0