У партугальскай Каімбры завяршыўся матч предкваліфікацыі Чэмпіяната свету-2019. Зборная Беларусі прайграла гаспадарам паркета ў овертайме, але заняла выніковае другое месца ў групе «D» і ўслед за балгарамі прайшла ў наступную стадыю адбору.
У хатнім паядынку беларусы перамаглі з розніцай тры ачкі, тады як супернік узяў рэванш з мінімальнай розніцай. Адзначым, што цэнтравы нашай каманды Арцём Парахоўскі аформіў дабл-дабл - 16 ачкоў і 17 падбораў.
Партугалія - Беларусь - 79:78 (АТ) (23:22, 19:15, 10:14, 15:16, 12:11).
Група «D» (выніковае становішча): Балгарыя - 8 ачкоў, Беларусь - 5, Партугалія - 5.
Наступны раўнд стартуе 20 лістапада. Супернікі беларусаў стануць вядомыя на наступным тыдні.