Віншавальную тэлеграму кіраўніка Беларусі заслужанаму артысту РФ БелТА працытавала сёння аб 9.24. 

«Вы стварылі мноства яскравых, запамінальных работ у кінематографе і тэатральным мастацтве. Ваша плённая дзейнасць заваявала любоў аўдыторыі гледачоў і прызнанне прафесійнай супольнасці не толькі ў Расіі, але і за яе межамі», - гаворыцца ў віншаванні.

Тым часам віншавальная тэлеграма кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна з'явілася на крамлёўскім партале толькі аб 11.00. Пазней з'явілася навіна і пра віншавальную тэлеграму ад прэм'ера РФ Дзмітрыя Мядзведзева.

Андрэй Канчалоўскі — тэатральны і кінарэжысёр, брат Мікіты Міхалкова — святкуе 80-годдзе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0