Лідэр краіны Муамар Кадафі заявіў, што прыбытак ад здабычы нафты будзе непасрэдна перадавацца яе грамадзянам.

Выступаючы ў другім па значэньні горадзе краіны — Бэнгазі, у рамках сьвяткаваньня 39‑й гадавіны Лівійскай рэвалюцыі, палкоўнік Кадафі хваліў перавагі прыватызацыі. Лівійскі лідэр заявіў, напрыклад, што «грамадзтва пераацэніць сябе новым, дэмакратычным чынам».

Паводле Кадафі, новая рэформа будзе ажыцьцёўлена цягам чатырох месяцаў.

Кадафі сказаў, што грашам, якія зараз выдзяляюцца на патрэбы адукацыі, будзе знойдзена лепшае прымяненьне, калі іх будуць раздаваць непасрэдна бацькам.

«Пакладзіце іх сабе ў кішэню і вучыце сваіх дзетак, калі вам так больш падабаецца — але адказнасьць за гэта ляжа толькі на вас», ‑‑ заявіў кіраўнік Джамахірыі.

«Пакуль грошы даюцца дзяржаўным установам, няма канца краю карупцыі і злодзеям», — кажа Кадафі.

Як паведамляе карэспандэнт Бі‑Бі‑Сі ў Трыпалі Рана Джавад,

лівійскі лідэр, які калісьці будаваў у сваёй краіне сацыялізм, цяпер цалкам навярнуўся ў капіталістычную веру.

Адзінымі дзяржустановамі, якія не закране рэфармаваньне, застануцца міністэрствы юстыцыі, абароны, нутраных і замежных спраў.

Пляны рэформаў, якія абнародаваў Муамар Кадафі, па сутнасьці ёсьць увасабленьнем заклікаў, зь якімі выступаў ягоны сын Саіф Іслам Кадафі.

У жніўні ён абвясьціў пра спыненьне сваёй палітычнай кар’еры, але да гэтага выступіў з прапановай пра рэформы ў галіне эканомікі і дзяржаўнага кіраваньня.

Лівія займае трэцяе ў Афрыцы па здабычы нафты, сьледам за Анголай і Нігерыяй.

Днямі краіна падпісала пагадненьне зь Італіяй пра ўрэгуляваньне прэтэнзій, якія адносяцца да каляніяльнай эпохі.

Італія пагадзілася фінансаваць буйныя праекты ў галіне мадэрнізацыі інфраструктуры, у тым ліку і аўтамагістраль уздоўж міжземнаморскага ўзьбярэжжа.

Бі-Бі-Сі

 Лівія - гэта й прыгожая прырода: нечаканае суіснаваньне вады і пяску. Аазіс у Сахарыфота fotoart.org.ua

Лівія - гэта й прыгожая прырода: нечаканае суіснаваньне вады і пяску. Аазіс у Сахары
фота fotoart.org.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0