Правядзенне сустрэчы памочніка прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова і спецыяльнага прадстаўніка ЗША па Украіне Курта Уолкера запланавана сёння ў Мінску. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
«Такая сустрэча рыхтуецца для правядзення ў закрытым для прэсы рэжыме», — сказаў Дзмітрый Мірончык.