Кіроўца таксі, які ўрэзаўся ў аўтобус на скрыжаванні МКАД і вуліцы Мірашнічэнкі, быў п'яны. Пра гэта auto.tut.by паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі Юлія Ганчарова.

ДАІ Мінска

ДАІ Мінска

— УСК па Мінску працягвае расследаванне крымінальнай справы. Следствам устаноўлена, што а 2 гадзіне ночы кіроўца таксі перастаў прымаць заказы. Высветлілася, што ён і пасажыры былі знаёмыя і разам праводзілі час. Як аказалася, напярэдадні яны разам ўжывалі алкаголь, — распавяла Юлія Ганчарова.

Таксама следчыя канфіскавалі відэазапіс моманту аварыі, на якім відаць, што аўтамабіль таксі перад сутыкненнем не тармазіў. Экспертыза ўстанавіла, што ў крыві кіроўцы ўтрымлівалася 1,54 праміле алкаголю. Цяпер ён і пасажыр, што застаўся ў жывых, знаходзяцца ў рэанімацыі.

Нагадаем, аварыя адбылася раніцай 17 жніўня: сутыкнуліся рэйсавы аўтобус і таксі. Паводле папярэдняй інфармацыі, «Рэно» ехаў па вуліцы Мірашнічэнкі, заязджаючы ў горад, аўтобус ехаў з боку вуліцы Гамарніка і выконваў левы паварот на д/с «Зялёны луг - 6».

У выніку ДТЗ 19-гадовая пасажырка таксі ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Кіроўца легкавіка і яшчэ два пасажыры былі дастаўлены ў бальніцу, дзе адзін з пасажыраў памёр.

УСК па Мінску завяло крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0