Маладыя людзі жывуць у адной вёсцы на Вілейшчыне. Знаёмыя былі даўно, сустракаюцца ад снежня 2016 года. Хлопцу 24 гады, дзяўчыне нядаўна споўнілася 16. Яна вучыцца ў сярэдняй навучальнай установе Вілейскага раёна. Каханы працуе на прадпрыемстве ў Вілейцы.

Калі дзяўчына зацяжарыла, ёй яшчэ не было 16.

Як расказаў начальнік вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў, 24-гадовы хлопец ведаў, што каханай няма 16. Па словах хлопца, ён абмяркоўваў з каханай яе ўзрост, але дзяўчына была не супраць інтымных адносін.

Пакуль хлопец не адмаўляецца ад дзіцяці і каханай. Ён згодны жаніцца і выхоўваць дзіця.

Аднак, па словах Яўгена Мягкова, гэта не вызваляе падазраванага ад пакарання. Бо склад злачынства тут усё роўна ёсць.

— Здараецца, што такія закаханыя за ручку ў суд прыходзяць, — падзяліліся ў Следчым камітэце.

Пра тое, што непаўнагадовая чакае дзіця, у міліцыю паведамілі з вілейскай раённай бальніцы ў пачатку жніўня.

За такое злачынства, паводле Крымінальнага кодэксу, могуць пазбавіць волі на чатыры гады або пакараць абмежаваннем волі на гэты ж тэрмін і штрафам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?