Беларуская біятланістка нарадзіла першынца
Беларуская біятланістка Настасся Кінунен (Дубарэзава), якая ў снежні 2016 года пакінула нацыянальную зборную праз цяжарнасць, на старонцы «Укантакце» паведаміла пра нараджэнне дзіцяці.
Колькі я розных пачуццяў мела ўчора [18.08]… Але гэты дзень не забудзецца ніколі!!! Нараджэнне дзіцяці, — напісала Настасся. Яна таксама напісала пра тое, што ўжо вярнулася з бальніцы дадому.
Улетку 2016 года Дубарэзава выйшла замуж за фіна і ўзяла прозвішча мужа (Кінунен).
Nina.nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ