Салоны сувязі «Евросеть» прапануюць беларусам спінеры ў растэрміноўку.
Як растлумачылі ў адным з салонаў, спінеры даюць у падарунак пры набыцці пэўнай мадэлі смартфона. Таксама цацку можна набыць і без прывязкі да тэлефона. У такім выпадку кошт складзе ад 7 рублёў 49 капеек. Купіць цацку прапаноўваюць і ў растэрміноўку — але толькі з выкарыстаннем спецыялізаваных карт. Умовы растэрміноўкі ў такім выпадку вызначае сам банк.