Юры Радзівіл, актывіст каманды Казуліна, атрымаў учора прысуд - тры месяцы за кратамі па абвінавачаньні ў тым, быццам ён пагражаў жыцьцю міліцыянта.

Напэўна, усе ўжо ведаюць абставіны гэтага не такой ўжо і незвычайнай у нашай краіне справы - калі мяняюцца месцамі чорнае і белае, і вінаваты ператвараецца ў ахвяру. Хачу проста заўважыць некалькі цікавых момантаў.

Першае: апошнім часам усё часьцей «палітычным» даюць тэрміны якраз такія, каб яны былі толькі крыху большыя за час, ужо праведзены за кратамі; Радзівілу засталося сядзець дзесьці два тыдні, Сасіму - крыху болей… Ня ведаю, ці можна дзьве справы лічыць тэндэнцыяй, але дзякуй богу - доўгатэрміновыя арышты ў нас даюць яшчэ рэдка. Пракурор патрабаваў паўтары гады Юрыю (а на пачатку працэса хадзілі чуткі пра шэсьць гадоў), а судзьдзя, прызнаўшы віну, даў толькі тры месяцы.

Няўжо зноў спраўджваецца нейкая залежнасьць моцы прыцісканьня ад блізкасьці выбараў? І як крыху далей ад выбараў, так машына рэпрэсій становіцца ўсё мягчэйшай.

Гэта прыводзіць нас да таго, чаго шмат хто баяўся яшчэ месяц таму. Дзень за днём антаганізм, супрацьстаяньне, напружанасьць у грамадзтве спадаюць. І рэжым таксама робіць ужо нейкія крокі ў гэты бок. Так званая сыстэмная апазыцыя таксама пакрыху звальваецца ўва ўсё тое ж, што было і ў былыя гады.. Лябедзька ў Вашынгтоне, Мілінкевіча і Вячорку не чуваць.

Розьніца толькі ў тым, што зараз чутна голас моладзі. Не моладзевых арганізацый - а моладзі самой па сабе, актыўнай, якая не дазваляе сабе заставацца ў баку. Але ж - ніякі народны рух ня можа разьвівацца бязь лідэрства, без накірунку разьвіцьця.

У машыны ў будучыню ёсьць выдатны рухавік, поўны паліва, які рвецца прывезьці нас у лепшую будучыню. Але калі глушыць яго і ціснуць на тормаз, прапускаючы наперад усіх, далёка ня ўедзем…

BM, 19траўня

TOL - Беларускія блоґі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0