Могілкі ў Ждановічах абносяць глухім плотам — увесь перыметр абшываюць металічнымі лістамі. З чым гэта звязана, дакладна невядома. Могілкі на сёння ужо закрылі, новыя пахаванні там забароненыя.
Але ж непадалёку ад могілак будуецца так званая «прэзідэнцкая бальніца» — Рэспубліканскі клінічны медцэнтр Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.
Здаць аб’ект плануюць пад канец 2017 года. І вось за некалькі месяцаў да ўводу клінікі ў эксплуатацыю могілкі пачалі «маскіраваць».
У саміх Ждановічах уцямны адказ на пытанне, навошта патрэбны плот, атрымаць не ўдалося. У сельсавеце па каментары просяць звяртацца ў КУП «Ждановічы-Сервіс» — прадпрыемства, якое абслугоўвае могілкі. А «Ждановічы-Сервіс» просіць звяртацца ізноў у сельсавет.