Знакаміты брытанскі пісьменнік-фантаст Браян Олдыс памёр у веку 92 гадоў, паведамляюць інфармагенцтвы.
Браян Олдыс атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы сваім творам у жанры навуковай фантастыкі. Ён аўтар і рэдактар больш як сотні кніг.
У 2001 годзе па матывах аповяду Браяна Олдыса «Суперцацак хапае на ўсё лета» рэжысёр Стывен Спілберг зняў фільм «Штучны розум».
У 2005 каралева Вялікабрытаніі Лізавета II уручыла пісьменніку ордэн Брытанскай імперыі за «служэнне літаратуры».