Як паведаміў «Прессболу» старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Генадзь Нявыглас, стартавы матч адборачнага турніру Чэмпіянату сьвету па футболе — 2010 Украіна — Беларусь у жывым эфіры пакажа канал ОНТ.
Пачатак трансьляцыі а 20‑й.
Нагадаем, што пры канцы мінулага тыдня яшчэ не было ясна пра паказ матчу, і трансьляцыя не была ўказана ў тэлепраграме.