Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці распачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 КК Беларусі ў дачыненні да работніка СУП «Андрэеўка», які насмерць збіў пагрузчыкам 14-гадовую дзяўчынку.

Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Інцыдэнт адбыўся 21 жніўня ў 20.10. Падазраваны на пагрузчыку пры выездзе з аграгарадка Шырокае Буда-Кашалёўскага раёна збіў дзяўчынку. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння.

Высветлена, што кіроўца збіў дзяўчынку, выехаўшы на абочыну, каб размінуцца з групай дзяцей, якія знаходзіліся на праезнай частцы.

Падазраваны затрыманы. Праводзяцца экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0