Мастацкі кіраўнік маскоўскага тэатра «Гогаль-цэнтр» Кірыл Сярэбранікаў затрыманы Галоўным упраўленнем па расследаванні важных спраў Следчага камітэта па падазрэнні ў арганізацыі выкрадання не менш за 68 мільёнаў расійскіх рублёў (1,1 мільёна даляраў), выдзеленых у 2011—2014 гадах на рэалізацыю праекта «Платформа».
У паведамленні СК адзначаецца, што дзеянні Сярэбранікава кваліфікуюцца следствам як махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 159 КК РФ).
«Следства мае намер выставіць Кірылу Сярэбранікаву абвінавачванне ў здзяйсненні гэтага злачынства, а таксама вырашыць пытанне пра абранне меры стрымання», — патлумачыла афіцыйны прадстаўнік СК Святлана Пятрэнка.
0
0
0
0
0
0