25 чэрвеня ў адным з раёнаў Мінскай вобласці ў лесапаласе ля чыгункі мінак заўважыў вогнішча. Ён падышоў бліжэй і заўважыў у агні абгарэлыя парэшткі мужчыны.
Парэшткі належалі 57-гадоваму мінчуку. Па падазрэнні ў здзяйсненні забойства быў затрыманы 30-гадовы сын мужчыны.
«Забойства было здзейснена на глебе непрыязных асабістых адносін паміж бацькам і сынам. Бацька пражываў з сям'ёй сына ў адной кватэры. Частыя рознагалоссі адбываліся праз злоўжыванне бацькам спіртнымі напоямі і адпаведным ладам жыцця. Чарговы канфлікт, які здарыўся ў ноч на 25 чэрвеня, перарос у бойку. У выніку было здзейснена забойства. Труп быў вывезены за межы горада Мінска і для ўтойвання слядоў здзяйснення злачынства падпалены», — паведамляе міліцыя.
Падазраваны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.