Пры гэтым на фота відаць, як кіраўнік Беларусі трымае ў руках слухаўку ад звычайнага, здавалася б, праваднога тэлефона. І ўсё б нічога, калі не той факт, што знаходзіцца Лукашэнка на борце верталёта.
president.gov.by
«Наша Ніва» паразмаўляла з экспертамі, якія патлумачылі, што гэта за тэлефон і як ён працуе.
Хутчэй за ўсё, кіраўнік краіны размаўляе па спадарожнікавым тэлефоне — спецыяльнай прыладзе, якая перадае інфармацыю напрамую праз адмысловы камунікацыйны спадарожнік, тым самым забяспечваючы надзейную сувязь нават там, дзе няма ні звычайных правадных, ні сотавых сетак сувязі.
Спадарожнікавы тэлефон, як і звычайны мабільны, абслугоўваецца кампаніямі-аператарамі (Inmarsat, Globalstar, Iridium ці іншыя). З яго можна патэлефанаваць як на іншыя спадарожнікавыя тэлефоны, так і на звычайныя гарадскія і мабільныя тэлефоны любых стандартаў.
Правады вядуць да спецыяльнае прылады, якая ўсталёўвае сувязь са спадарожнікам.
Спадарожнікавы тэлефон у выкарыстанні, 2005 год. Фота: wikipedia.org
Дарэчы, дзякуючы спадарожнікам у пасажыраў самалётаў цяпер ёсць магчымасць выхаду ў інтэрнэт. Авіякампаніі ўсё часцей прапануюць бясплатны або (часцей за ўсё) платны вай-фай.
Падключэнне да інтэрнэту на борце забяспечваецца праз геастацыянарныя спадарожнікі на арбіце, якія перадаюць дадзеныя з наземных станцый на рэсіверы. На спадарожніках ўсталявана мноства пар рэтранслятараў, асобна для прыёму і перадачы сігналу. Для таго, каб паміж самалётам і спадарожнікам наладзілася сувязь, на борце мантуецца спецыяльная антэна. Хуткасць інтэрнэту праз спадарожнік вар'іруецца ў межах 12 Мбіт/с.