Трагедыя адбылася ўвечары 18 жніўня на кукурузным полі паблізу аграгарадка Заполле.

Механізатар СУП «Забалоцце-2010», прыбіраючы на камбайне «Палессе» кукурузу на сілас, здзейсніў наезд на мужчыну. Пацярпелы атрымаў шматлікія цялесныя пашкоджанні і памёр на месцы.

Праводзяцца экспертызы, у тым ліку высвятляецца, у якім стане знаходзіўся загінулы ў момант наезду на яго камбайна. Мяркуецца, што механізатар фізічна не мог заўважыць чалавека, які па невядомых прычынах знаходзіўся пасярод кукурузы вышынёй у некалькі метраў, паведамляе міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?