Delfi.lt

Delfi.lt

На міжнароднай канферэнцыі па пытаннях рэгіянальнай бяспекі ў Віленскім універсітэце экс-прэзідэнт Валдас Адамкус выказаў крытыку ў адрас уладаў Літвы за няздольнасць пераканаць суседнія краіны ЕC, што атамная электрастанцыя ў Астраўцы, стварае пагрозу. Адамкус назваў Беларускую АЭС «атамнай бомбай», піша Delfi.lt.

Па сцвярджэнні экс-прэзідэнта, Літва таксама магла б з'яднаць рэгіянальную апазіцыю супраць пракладкі па дне Балтыйскага мора газаправода Nord Stream паміж Расіяй і Нямеччынай. «Літве на саміце ЕС неабходна ставіць пытанне не толькі наконт Nord Stream 2, але і адносна Астраўца, імкнуцца да склікання прысвечанай энергетыцы сустрэчы палітычных кіраўнікоў усяго рэгіёну з пазначэннем усіх новых пагроз», —сказаў ён на канферэнцыі па рэгіянальнай бяспекі.

«Расія рукамі беларусаў будуе атамную бомбу на подступах да самой Вільні, а мы не ў стане ні пераканаць еўрапейскія краіны ў нашай занепакоенасці, ні дамовіцца з бліжэйшымі суседзямі», - канстатаваў Адамкус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0