Мінскі метрапалітэн з 28 жніўня перайшло на зімовы графік руху электрацягнікоў.

Так, у буднія дні інтэрвал руху па абедзвюх лініях у ранішнія і вячэрнія гадзіны пік (з 7.00 да 9.00 і з 16.00 да 19.00) складзе 2 хвіліны, у няпікавы час — ад 4 да 8 хвілін.

Пасля 22.00 цягнікі пойдуць з інтэрвалам ад 8 да 12 хвілін, а пасля апоўначы і да закрыцця станцый на ўваход пасажырам інтэрвал складзе 15 хвілін.

Першыя цягнікі са станцый «Уручча» і «Малінаўка» адправяцца ў 5.32, а з «Магілёўскай» і «Каменнай Горкі» — у 5.33. Апошні цягнік пойдзе з такіх станцый у 0.42.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?