Цэх жывой гісторыі запрашае на лекцыю «Шклоў і Шапялевічы. 1654 год. Перамога і параза». Нефармальнае беларускае аб'яднанне беларускіх ваенных гісторыкаў, аматараў гісторыі і ваенна-гістарычнай рэканструкцыі правядзе адкрытую сустрэчу, якая прысвечаная першым месяцам вайны 1654—1667 гадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Лекцыя гісторыка Артура Юшкевіча будзе прысвечаная дзвюм баталіям — пры Шклове і Шапялевічах. Калі падчас першай войску Вялікага Княства Літоўскага ўдалося ненадоўга затрымаць ворага, то другая мела катастрафічныя наступствы і прывяла да працяглай акупацыі вялізарнай тэрыторыі дзяржавы.
Даніэль Альбрыхскі ў ролі Анджэя Кміціца ў фільме «Патоп».
Прататыпам Кміціца быў герой 13-гадовай вайны палкоўнік аршанскі харунжы Самуіл Кміціч. Гісторык спыніцца на тым, як звычайныя гараджане супраціўляліся ворагу, на прыкладах гераізму, якія ў той трагічны час праявілі вайскоўцы і цывільныя перад абліччам значна больш шматлікіх сілаў праціўніка. Вядоўца — кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі.
Сустрэча адбудзецца 29 жніўня ў 19.00 у бары Beer&Wine (Мінск, вул.Кульман, 9). Тэлефон для даведак: +375 33 6611432.