Старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Павел Лучыновіч заклікаў змяніць форму і метадалогію правядзення грамадскіх абмеркаванняў горадабудаўнічых праектаў.

— Назіраючы тэндэнцыі апошніх двух гадоў, лічу, нам трэба задумацца аб змене магчымых формаў і метадалогіі правядзення грамадскіх абмеркаванняў. Напэўна, трэба паглядзець досвед нашых суседзяў, у тым ліку Масквы, Піцера, Украіны, Польшчы, параўнаць, якім чынам там адбываецца ўзаемадзеянне гарадскіх жыхароў з уладамі, — прыводзіць яго пункт гледжання агенцтва «Мінск-Навіны». 

Класічная форма, як у нас, калі распрацоўваецца дэталёвы план, потым ідзе прэзентацыя, часцей за ўсё выклікае негатыўныя эмоцыі ў гараджан і паказвае адсутнасць дыялогу з жыхарамі. Мяне зацікавіў досвед Масквы, іх палітыка «Актыўны грамадзянін», калі актыўна выкарыстоўваюцца інтэрнэт-апытанні, інтэрнэт-галасаванні, у гэтым больш пазітыву і добрага ўзаемадзеяння паміж уладай і грамадствам.

На думку Лучыновіча, высвятляць пазіцыю і меркаванні людзей аб наспелых зменах на той ці іншай тэрыторыі можна з дапамогай інтэрнэту і іншых сучасных сродкаў камунікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0