Чытач даслаў у «Нашу Ніву» відэа, знятае ў адным з двароў Баранавічаў (раён Бараўкі).
Відаць, як цяжка хлопцу выкінуць смецце — кантэйнер нібы адштурхоўвае яго, змушае заходзіць на новае кола, здалёк гэта нават можна прыняць за танец.
Як высветлілася, ля сметніцы былі восы.