Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка мае намер ініцыяваць увядзенне міратворчай місіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на Данбас на сесіі Генеральнай асамблеі ААН у ЗША ў верасні, паведамляе УП.

Пра гэта ён сказаў, выступаючы ў аўторак у Севераданецку.

«Пытанне міратворчай місіі ААН і ўзброенай місіі АБСЕ прасоўваецца даволі цяжка. Усё ўпіраецца ў катэгарычнае нежаданне Расійскай Федэрацыі ўсталяваць мір на Данбасе», — сказаў ён.

«Але я ўпэўнены, вада камень точыць. Таму ідэю з міратворцамі я збіраюся ў наступным месяцы прадставіць у Нью-Ёрку на сесіі Генеральнай асамблеі ААН», — дадаў Парашэнка.

Ён падкрэсліў, што краіна-агрэсар з'яўляецца пастаянным членам Рады бяспекі ААН і валодае правам вета.

«Але гэта не значыць, што мы не павінны дамагацца такога рашэння», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0