60-гадовы лідар расійскага гурта «Рабфак» Аляксандр Сямёнаў, аўтар нашумелай песні «Наш дурдом галасуе за Пуціна», знойдзены мёртвым на здымнай кватэры ў Маскве. Пра гэта паведамілі сябры музыкі на яго старонцы ў фэйсбуку, піша Znak.
facebook.com
Сябры не маглі знайсці Сямёнава з 19 жніўня. Пра гэта ўчора паведаміў паэт-песеннік, прадзюсар і журналіст Аляксандр Елін. Ускрываць здымную кватэру, у якой пражывае Сямёнаў у Маскве, паліцыя ў адсутнасці сваякоў і гаспадара адмаўлялася. Апошні павінен быў прыехаць у чацвер.
Першае паведамленне аб смерці музыкі з'явілася апоўдні. «Усё. Сашы больш няма. R I. P. Уцякайце з гэтай краіны, людзі. Бяжыце», — напісаў Даніэль Рапапорт. Праз гадзіну Міхаіл Гурэвіч напісаў, што Сямёнава знайшлі мёртвым у кватэры.
Іншых падрабязнасцяў здарэння пакуль няма.