Пра гэта паведміла Караліна Лукашэвіч у сваім фэйсбуку.

Беларускія дашкольныя і школьныя групы пачнуць працаваць з верасьня ў Пачатковай школе №395 Варшавы. Пра гэта гаворыцца ў лісце дырэктара аддзела адукацыі адміністрацыі прэзідэнта Варшавы Ёаны Гаспадарчык.

Караліна Лукашэвіч заклікае іншых бацькоў Варшавы далучацца. Да 20 верасня зацікаўленыя могуць падаць заявы.

З'яўленне класа з беларускай мовай ёсць вынікам супольных намаганняў бацькоў, якія пажадалі, каб іх дзеці вывучалі беларускую мову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0