Вызначыліся першыя ўдзельнікі групавога этапу Лігі чэмпіёнаў-2017/18, што пераадолелі кваліфікацыю.
Выступ у турніры працягнуць «Сэлтык», «Марыбор», «Напалі», «Севілья» і «Алімпіякас».
Сёння пройдзе яшчэ пяць матчаў, у тым ліку ЦСКА — «Янг Бойз», маскоўскі клуб узначальвае Віктар Ганчарэнка (першая гульня — 1:0).
Лёсаванне групавога этапу адбудзецца ў чацвер вечарам.
БАТЭ ў чацвер згуляе ва Украіну ў матчы плэй-оф Лігі Еўропы з «Александрыяй» (першы матч — 1:1). Лёсаванне групавога раўнду ЛЕ пройдзе ў пятніцу.