«Крумкачы» абвясцілі пра краўдфандынг, неабходная сума — 125 тыс рублёў.
Пра гэта сёння заявіў старшыня клуба Дзяніс Шунто на спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Неабходная сума - 125 тысяч рублёў. Гэтыя грошы дазволяць завяршыць сезон.
Старт краўдфандынгу будзе дадзены на пляцоўцы Talaka.by.
Нагадаем, у цяперашні час клуб мае сур'ёзныя фінансавыя праблемы: у клубе ёсць затрымкі заробкаў, таксама вядома аб тым, што да гэтага часу не пагашаны доўг перад БАТЭ. На пачатак года сума складала 150 тысяч даляраў, аднак частка была пагашана.