25‑гадовы камандзір узводу адной з вайсковых частак 1 верасьня заступіў быў на дзяжурства ў вайсковай частцы на КПП. Ля шостай вечара прапаршчык свой пост пакінуў ды, прыхапіўшы бандыцкую маску, рушыў у суседні банк на вуліцы Дняпроўскай .

Там ён дастаў два пісталеты, стрэліў у столю, ударыў пісталетам кантралёра, скраў 14 мільёнаў рублёў і ўцёк.

Апэратыўнікі прымчалі на месца здарэньня й пусьцілі па сьледзе службовую сабаку. Тая навяла іх на вайсковую кепку й мільён рублёў. Неўзабаве схапілі й самога рабаўніка. Забралі ў яго табэльную зброю, газавы пісталет і ўсё нарабаванае ды ўсчалі крымінальную справу, паведамляе СТВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?