Нядаўна стала вядома, што кампанія Маска праводзіць фінальныя выпрабаванні новага скафандра для праграмы камерцыйных палётаў NASA. І вось, з'явілася яго першае фота:
Маск напісаў, што гэта першая фатаграфія скафандра SpaceX, якая з'явілася ў сетцы, а яшчэ больш фатаграфій з'явіцца ў бліжэйшыя дні. Таксама ён адзначыў, што гэта сапраўды рабочы варыянт скафандра, які быў правераны пад падвойным вакуумным ціскам, а не макет.
«Пры распрацоўцы было неймаверна складана збалансаваць знешні выгляд касцюма і яго функцыянаванне», — напісаў Маск.
SpaceX вядзе распрацоўку ўласнага скафандра з 2015 года. Маск ставіў перад сваімі тэхнікамі задачу зрабіць скафандр, які б выглядаў сучасна і пры гэтым быў вельмі надзейным.