Бюджэтная авіякампанія Wizz Аіг з 15 жніўня змяніла свае правілы, піша Delfi. Кліенты, якія плацяць за квіток толькі базавую цану, з гэтага часу змогуць зарэгістравацца на рэйс у больш кароткі тэрмін.

Раней бясплатнай рэгістрацыяй па інтэрнэце можна было скарыстацца за месяц да палёту, а цяпер толькі за 48 гадзін.

На сайце Wizz Аir сказана, што па старым парадку, г. зн. у перыяд ад 30 дзён да 3 гадзін на рэйс можна рэгістравацца, толькі калі заказ быў аформлены да 15 жніўня, або адразу было набытае канкрэтнае месца ў салоне самалёта. Калі заказ быў пададзены пасля 15 жніўня 2017 года, а за канкрэтнае месца вы не заплацілі, то зарэгістравацца на рэйс зможаце не раней, чым за 48 гадзін да адпраўкі. Калі білет без месца быў набыты ў абодва канцы, то зарэгістравацца можна за 15 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0