На чацвер у Беларусі праз неспрыяльнае надвор'е абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Чакалася, што на ўсходнюю і цэнтральную частку краіны абрынуцца залевы, ды яшчэ і з моцным ветрам.
У Мінску чакаўся моцны дождж, а колькасць ападкаў прагназуецца аж да 50 літраў на квадратны метр. Вецер будзе заходні з парывамі да 17-22 м/с.
Па стане на 7-ю раніцы.
Прагназуецца, што за раніцу і дзень выпадзе да 35 мм ападкаў у Мінску (прычым раніцай у два разы болей, чым удзень), толькі пад вечар дождж спыніцца. Але днём будзе не больш за +14
Будзьце крайне асцярожныя на дарогах, магчымыя падтапленні.