Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

«Прыкметная актывізацыя беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва пацвярджае ўзаемнае імкненне нашых краін да захавання высокага ўзроўню ўзаемавыгаднага партнёрства. Даражу адносінамі даверу і адкрытасці, якія дазваляюць весці эфектыўны дыялог», - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што паспяховая рэалізацыя сумесных праектаў адкрые для Беларусі і Украіны новыя магчымасці і будзе спрыяць росту дабрабыту братніх народаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0