Цэнтральны раённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні раней судзімага 19-гадовага хлопца ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

Нагадаем, жорсткае затрыманне знялі відавочцы. Але пазней высветлілася, што хлопец быў п’яны і на заўвагі міліцыянта не рэагаваў, прайсці у пакой міліцыі адмовіўся. А калі міліцыянт узяў яго за руку, хлопец пачаў адбівацца і зламаў міліцыянту нос.

Асцярожна, у відэа нецэнзурная лаянка!

Цягам следства высветлілася, што абвінавачваны, з'яўляючыся паўналетнім, неаднаразова ўступаў у палавую сувязь з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту.

Справа перададзеная ў суд. Цяпер да артыкула аб непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі дадаўся яшчэ і артыкул аб сэксе з асобай, якой не было 16 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?