«З 21.00 серады да 9.00 чацвярга ў Мінску выпала 19 мм ападкаў на квадратны метр — гэта значыць 19 літраў вады. Чакаем выпадзення яшчэ 10-15 мм ападкаў. Да 14.00 у сталіцы працягне ісці моцны дождж, але затым ён паступова пачне сціхаць, і да вечара спыніцца», — распавялі Tut.by ў Белгідрамеце.

Найбольш цяжкая сітуацыя з ападкамі ў заходніх раёнах Віцебскай вобласці.

«За 12 гадзін, з 9-й вечара да 9 раніцы, у заходніх раёнах Віцебскай вобласці выпала 47-49 мм ападкаў. На станцыі Нарач у Мінскай вобласці зарэгістравана 46 мм ападкаў», - адзначылі сіноптыкі.

Чакаецца, што дажджлівае і ветранае надвор'е захаваецца да канца дня 24 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0