Сёння адбылося лёсаванне кваліфікацыі ЧС-2019 сярод мужчынскіх зборных.
У групе А Беларусь згуляе з Іспаніяй, Славеніяй і Чарнагорыяй.
У другі раўнд кваліфікацыі трапяць па тры лепшыя каманды з кожнай групы, якія сфарміруюць яшчэ чатыры групы па шэсць удзельнікаў.
Па тры лепшыя зборныя атрымаюць пуцёўкі на Кубак Свету, які пройдзе з 31 жніўня па 15 верасня ў Кітаі.