Сёньня быў абнародаваны сьвежы рэйтынг-ліст футбольных зборных.

Зборная Беларусі засталася на 57-м месцы (трэці месяц запар), цяпер прымасьціўшыся ўсьлед за Македоніяй.

Мы маем 518 балаў, і ў параўнаньні са жніўнем згубілі 18 пунктаў.

Першае месца працягвае трымаць чэмпіён Эўропы зборная Гішпаніі -- 1565 балаў, Італія і Нямеччына памяняліся месцамі. Цяпер Скуадра адзура – 2-я (1339), Бундэсманшафт – 3-я (1329).

Галяндыя – 4-я (1295), Харватыя, супернік Беларусі па адборачнай групе, -- 5-я (1266),

Бразылія – 6-я (1252), Аргентына – 7-я (1230), Чэхія – 8-я (1134), Партугалія – 9-я (1120), Турцыя замыкае дзясятку, у яе 1033 балы.

З постсавецкіх краін найвышэйшае месца мае Расея. Падапечныя Гуса Хідынка - 12-я. Расея пакінула дзясятку, у жніўні яна была на 10-м месцы.

***

Што да іншых супернікаў беларусаў па адборачнай групе. Зборная Англіі – 15-я (991 бал), Украіна – 26-я (799), Казахстан – 120-ты (270 балаў), Андора – 186-я (33 балы).

Суседзі: Польшча – 30-я (779), Літва – 54-я (545 балаў), нас паўночна-заходнія суседзі абагналі, у жніўні яны былі 59-я, Латвія – 63-я (479 балаў)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?